Пошук стыкераў на аснове ШІ, палепшаныя відэа і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Пошук стыкераў на аснове ШІ, палепшаныя відэа і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне дазваляе вам шукаць мільёны стыкераў з дапамогай ШІ, капіяваць спасылкі на відэа на пэўны момант, усталёўваць вокладкі для відэа, рэагаваць «зоркамі» ад імя вашых каналаў, праглядаць падобныя боты — і шмат чаго яшчэ.

Пошук мільёнаў налепак з дапамогай ШІ

У снежні мы дадалі пошук з дапамогай ШІ для больш за 40 000 налепак і эмодзі з афіцыйных набораў Telegram.

З гэтым абнаўленнем штучны інтэлект цяпер вяртае вынікі з мільёнаў стыкераў і эмодзі, загружаных карыстальнікамі Telegram. Паспрабуйце шукаць складаныя ключавыя словы, такія як задуменная малпа або касмічны сабака – панэль стыкераў імгненна верне менавіта тое, што вы шукаеце.

Пошук даступны на 29 мовах, сярод якіх англійская, іспанская, арабская — і, вядома, беларуская.

Любы карыстальнік Telegram можа стварыць свае ўласныя стыкеры або эмодзі ўсяго за некалькі простых крокаў.

Спасылка на момант у відэа

З 2019 года подпісы і адказы на відэапаведамленні падтрымліваюць меткі часу накшталт 1:38, каб вылучыць смешныя моманты або накіраваць гледачоў да пэўных частак.

Калі вы дзеліцеся спасылкай на відэа ў Telegram у чатах або на іншых платформах, вы цяпер можаце ўключыць бягучы момант у спасылку. Калі нехта націсне на спасылку, яна адкрые відэа ў Telegram на тым самым моманце.

Каб абагуліць спасылку на відэа, націсніце на стрэлку абагулення у відэаплэеры. Вам аўтаматычна будзе прапанавана ўключыць бягучы час у спасылку.

Вокладкі для відэа ў каналах

Як і відэа, якія вы дадаеце ў сваю гісторыю, цяпер вы можаце выбраць кадр для выкарыстання ў якасці вокладкі для відэа, якія вы размяшчаеце ў каналах. Стварайце захапляльныя мініяцюры праз рэдактар відэа – можна дадаць тэкст, стыкеры, эмодзі і многае іншае перад выбарам вокладкі.

Каб выбраць вокладку відэа, націсніце на значок з трыма кропкамі ў верхнім куце рэдактара відэа і выберыце «Змяніць вокладку».

Захоўванне прагляду відэа

Відэа, якія вы глядзіце, цяпер аўтаматычна захоўваюць ваш прагрэс — так што вы можаце зрабіць перапынак у любы час і вярнуцца дакладна туды, дзе спыніліся.

Усе відэа ў Telegram падтрымліваюць прагляд у рэжыме «відарыс у відарысе», каб вы маглі працягваць глядзець, пакуль адказваеце на паведамленні і праглядаеце іншыя чаты.

«Зорныя» рэакцыі ад імя каналаў

Карыстальнікі могуць падтрымліваць стваральнікаў кантэнту з дапамогай «зорак», адпраўляючы «зорную» рэакцыю на іх паведамленні ў канале. Каб забяспечыць большую прыватнасць і дазволіць стваральнікам кантэнту прасоўваць свой канал у рэйтынгу, карыстальнікі цяпер могуць рэагаваць «зоркамі» ад імя сваіх каналаў.

Рэакцыі «зоркамі» заўсёды падтрымлівалі ананімны рэжым — дазваляючы карыстальнікам схаваць сваё імя з табліцы лідараў.

Падобныя боты

Па аналогіі з каналамі ў профілях ботаў цяпер ёсць спіс падобных ботаў, дзе вы можаце знайсці іншыя папулярныя сэрвісы, утыліты і гульні.

Гэта ўсё для трэцяга абнаўлення Telegram у гэтым годзе. Каб не змерзнуць, мы робім яшчэ функцыі, таму неўзабаве чакайце наступнае!


12 лютага, 2025
Каманда Telegram

Іншыя навіны

Пошук стыкераў на аснове ШІ, палепшаныя відэа і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне дазваляе вам шукаць мільёны стыкераў з дапамогай ШІ, капіяваць спасылкі на відэа на пэўны момант, усталёўваць вокладкі…
12 Лют, 2025

Унікальныя падарункі ў профілі, перанос падарункаў на блакчэйн, адпраўка падарункаў каналам і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне дадае 6 новых функцый у Telegram, уключаючы магчымасць насіць калекцыйныя…
24 Сту, 2025

Калекцыйныя падарункі, фільтры пошуку паведамленняў і шмат чаго яшчэ

Сёння мы выпускаем першае абнаўленне Telegram за 2025, якое ўключае калекцыйныя падарункі, якія можна перадаваць або перасылаць іншым карыстальнікам…
1 Сту, 2025

Партнёрскія праграмы, пошук стыкераў з дапамогай штучнага інтэлекту, калажы і шмат чаго яшчэ

Сёння маем захапляльныя навіны для стваральнікаў кантэнту і распрацоўшчыкаў міні-праграм на…
4 Сне, 2024