Суперканалы, зорныя рэакцыі і падпіскі

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Суперканалы, зорныя рэакцыі і падпіскі

Сёння 11-я гадавіна стварэння Telegram. З жніўня 2013 года мы мелі смеласць першымі рабіць шматлікія новыя функцыі і выраслі амаль да аднаго мільярда карыстальнікаў з нулявымі выдаткамі на рэкламу — усё дзякуючы падтрымцы, якую мы атрымалі ад вас, нашыя дарагія карыстальнікі і аўтары кантэнту.

З сённяшнім абнаўленнем мы працягваем традыцыю аддаваць нашай супольнасці. Сустракайце Зорныя рэакцыі і Зорныя падпіскі, якія дазваляюць карыстальнікам падтрымліваць аўтараў кантэнту; платныя медыя для ботаў і бізнесаў, а таксама новы рэжым для каналаў Telegram, які дазваляе кіраўнікам размяшчаць допісы ад імя іх іншых каналаў або асабістых профіляў.

Зорныя рэакцыі

Карыстальнікі цяпер могуць непасрэдна падтрымліваць свае любімыя каналы і стваральнікаў кантэнту, адпраўляючы ім «Зоркі» Telegram з дапамогай новых зорных рэакцый.

Уладальнікі каналаў атрымліваюць 100% «Зорак» — і могуць пераўтварыць іх у ўзнагароды ў крыптавалюце Toncoin або рэінвеставаць у рэкламу.

На ўсялякі выпадак, калі вы хочаце націснуць прыгожа аніміраваную кнопку. 🤩

Кожны пост з зорнымі рэакцыямі паказвае табліцу лідараў, дзе тыя, хто адправіў больш «Зорак», будуць паказвацца ўверсе. Але карыстальнікі могуць схаваць сябе адтуль, калі іх не цешыць такая публічнасць.

Лідары рэакцый

На ўсялякі выпадак, калі вы хочаце вылучыцца — і калі не хочаце. 🥸

Каб уключыць зорныя рэакцыі на вашых допісах, перайдзіце ў Налады канала > Рэакцыі > Уключыць платныя рэакцыі.

Зорныя падпіскі

Цяпер аўтары кантэнту могуць ствараць спецыяльныя спасылкі-запрашэнні, якія дазваляюць далучыцца да канала ў абмен на штомесячную аплату у Зорках Telegram.

На ўсялякі выпадак, калі вы і самі – накшталт як зорка. ☺️

Для стварэння эксклюзіўнага канала з дадатковым кантэнтам, раннім доступам да медыя або VIP-жывымі эфірамі цяпер патрабуецца ўсяго некалькі націскаў.

Каб стварыць платную спасылку, перайдзіце ў Налады канала > Тып канала > Кіраванне спасылкамі на запрашэнне > Стварыць новую спасылку і ўключыце Патрабаваць штомесячную аплату.

Платныя медыя для ботаў

Уладальнікі каналаў могуць манетызаваць сваю працу, размяшчаючы платныя фота і відэа у сваіх каналах.

Гэтае абнаўленне робіць платныя паведамленні даступнымі для ботаў — уключаючы ботаў-кіраўнікоў у каналах і ботаў, якія падтрымліваюць уліковыя запісы Telegram для бізнесу.

На ўсялякі выпадак, калі ваш кантэнт чакаў прамысловай рэвалюцыі. 🧐

Гэта адкрывае новыя спосабы аўтаматызацыі каналаў і бізнесаў — або стварэння самастойных сэрвісаў, такіх як стварэнне відарысаў, павышэнне якасці відэа і многае іншае.

Распрацоўшчыкі могуць даведацца больш пра рэалізацыю гэтай функцыі тут.

Падтрымка аўтараў кантэнту

Telegram бярэ амаль нулявую камісію, калі распрацоўшчыкі або ўладальнікі каналаў выкарыстоўваюць свае «Зоркі» для атрымання ўзнагарод у Toncoin.

Калі стваральнікі кантэнту вырашаць рэінвеставаць «Зоркі» у прасоўванне свайго канала з дапамогай рэкламы ў Telegram, мы прапануем для такой рэкламы дадатковую скідку ў 30%.

Суперканалы

Калі вы размяшчаеце паведамленне ў канале Telegram, падпісчыкі звычайна бачаць імя і малюнак канала замест вашага ўласнага.

Пачынаючы з сённяшняга дня, вы можаце зрабіць свой канал больш падобным на суполку, дзе кіраўнікі могуць размяшчаць допісы ад імя сваіх уласных профіляў — ці нават ад імя іншых каналаў.

На ўсялякі выпадак, калі вы хочаце размясціць канал у свой канал. 🐶

Кіраўнікі канала могуць змяняць, ад чыйго імя яны размяшчаюць допіс, у любы час, націскаючы на фота профілю ў панэлі паведамленняў. Іншыя карыстальнікі ніколі не могуць убачыць спіс кіраўнікоў канала – таму падпісчыкі змогуць ведаць, што пэўны ўліковы запіс кіруе каналам, толькі ў тым выпадку, калі ад яго імя будзе размешчаны допіс.

Каб ператварыць ваш канал у Суперканал, перайдзіце ў Налады канала > Кіраўнікі і ўключыце Падпісваць паведамленні і Паказваць профілі аўтараў.

Прагляд дакументаў на iOS

Прагляд дакументаў у iOS, такіх як .pdf, .xls або .docx, цяпер будзе адкрывацца ў асобных укладках браўзера Telegram, каб вам было лягчэй пераключацца паміж файламі і паведамленнямі ў чатах.

На ўсялякі выпадак, калі вам ёсць што задакументаваць. 📎


З свайго мінулага дня нараджэння Telegram атрымаў 17 буйных абнаўленняў, якія ўключаюць гісторыі, Зоркі, цытаты, старонкі профіляў, рэкамендацыі, Telegram для бізнесу, рэдактар стыкераў, Платформа розыгрышаў, закладкі, узнагароды для стваральнікаў і шмат чаго яшчэ.

І мы ўжо працуем над новым годам гісторыі Telegram.


14 жніўня, 2024,
Каманда Telegram

Іншыя навіны

스타 경품 및 기타

오늘 업데이트로 그룹과 채널은 경품 행사에서 Telegram Stars를 상품으로 사용할 수 있습니다. 또한, Telegram 브라우저에서 여는 모든 기사를 이제 Instant View로 변환할 수 있어 읽기 편리합니다.
6 Вер, 2024

슈퍼 채널, 스타 반응 및 구독

오늘은 텔레그램의 11주년입니다. 사용자가 콘텐츠 제작자를 지원할 수 있도록 하는 스타 반응 및 스타 구독, 봇 및 비즈니스 계정을 위한 유료 미디어, 그리고 관리자가 다른 채널이나 개인 프로필로 게시할 수 있는 새로운 텔레그램 채널 모드를 만나보세요.
14 Жні, 2024

텔레그램 브라우저, 미니 앱 스토어, 선물 별 등

오늘 업데이트에서는 여러 탭을 지원하는 새로운 인앱 브라우저와 거의 10억 명의 사용자에게 Web3를 제공하는 기능, 인기 미니 앱이 포함된 미니 앱 스토어, 친구에게 스타 선물을 할 수 있는 기능, 스토리를 위한 날씨 위젯 등 다양한 기능이 추가되었습니다.
31 Ліп, 2024

미니 앱 바, 미디어 광고, 스토리 검색 등 더 보기

6월 업데이트에서는 미니 앱을 최소화하여 컴팩트 바로 만드는 방법을 추가하고, 콘텐츠 제작자가 유료 사진 및 동영상으로 채널을 수익화할 수 있도록 도우며, 해시태그 또는 위치로 검색하고 새로운 링크 위젯을 도입하여 스토리를 개선할 수 있게 됩니다.
30 Чэр, 2024