Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
У сённяшнім абнаўленні мы запускаем жывыя каментарыі і рэакцыі у групавых выкліках і відэачатах, тэматычныя стужкі і паступовыя адказы для ШІ-ботаў, новыя спосабы наладзіць свой профіль — а таксама паляпшэнні для падарункаў, «Вадкае шкло» на iOS і шмат чаго яшчэ.
Удзельнікі групавых выклікаў і відэачатаў цяпер могуць адпраўляць каментарыі і рэакцыі непасрэдна ў інтэрфейсе выкліку, каб дзяліцца думкамі падчас размовы.
Каментарыі і рэакцыі — гэта часовыя паведамленні, якія ненадоўга з’яўляюцца на экране званка — хуткі спосаб пацвердзіць інфармацыю у камандах, выказаць сімпатыю
стваральнікам або задаць пытанне падчас адключанага мікрафона.
Каментарыі і рэакцыі на дадзены момант даступныя ў групавых выкліках і відэачатах у суполках з менш чым 1000 удзельнікаў.
Каб адправіць каментарый або рэакцыю, націсніце кнопку «Паведамленне». Калі вы адправіце толькі эмодзі, удзельнікі званка ўбачаць анімаваную рэакцыю.
Боты цяпер падтрымліваюць размовы ў стужках, каб паралельнка абмяркоўваць некалькі розных тэм. Гэта асабліва карысна для ШІ-ботаў — і дазваляе карыстальнікам лёгка атрымліваць доступ да інфармацыі з папярэдніх тэм.
Замест таго, каб чакаць поўных адказаў, чат-боты цяпер могуць паступова вяртаць іх падчас стварэння.
Telegram дазваляе вялікім моўным мадэлям і ШІ-платформам манетызаваць ботаў з дапамогай планаў падпіскі, каб падтрымліваць далейшую распрацоўку.
Распрацоўшчыкі павінны ўключыць гэтыя функцыі, перш чым карыстальнікі змогуць імі карыстацца. Больш падрабязна на гэтай старонцы.
У Telegram для iOS цяпер ёсць абноўлены інтэрфейс «Вадкае шкло», які адпавядае iOS 26. Ніжняя панэль навігацыі, клавіятура, панэль стыкераў і іншыя элементы цяпер маюць празрыстыя элементы з прыемным эфектам рэфракцыі святла, калі вы пракручваеце экран.
Мы будзем працягваць абнаўляць дызайн праграмы ў адпаведнасці з новымі стандартамі iOS 26 ад Apple.
Пры даданні або рэдагаванні кантакту ў Telegram цяпер можна дадаць прыватную нататку — каб запомніць, як вы пазнаёміліся, дзе гэты чалавек працуе або які смак марожанага яму падабаецца.
Нататкі для кантактаў бачныя толькі вам і з'яўляюцца ў профілі карыстальніка ў Telegram пад яго звесткамі профілю.
Каб дадаць кагосьці ў кантакты, адкрыйце яго профіль і націсніце «Дадаць у кантакты». Пасля таго, як карыстальнік будзе ў вашых кантактах, націсніце «Рэдагаваць» у яго профілі, каб дадаць нататку або нават змяніць яго аватар.
Пры рэдагаванні кантактнай інфармацыі карыстальіка вы можаце прапанаваць задаць дзень нараджэння — так сябры змогуць адправіць віншаванні або падарункі ў Telegram.
Пасля таго, як вы прапануеце дату, у вашым чаце з гэтым карыстальнікам з'явіцца паведамленне, якое дазволіць яму дадаць дзень нараджэння ў профіль у адзін дотык.
Вы можаце дадаць сваю ўласную дату нараджэння ў профіль праз Налады > Рэдагаваць > Дзень нараджэння.
Цяпер вы можаце змяняць знешні выгляд профілю непасрэдна з галоўнай старонкі Налад. Акрамя стандартных каляровых варыянтаў, вы таксама можаце выбраць падарунак, каб выкарыстоўваць яго фон і сімвал на вокладцы профілю.
Пэўныя калекцыйныя падарункі цяпер адкрываюць унікальныя стылі адказаў — і дазваляюць дадаваць іх фон і сімвал да спасылак, якія вы адпраўляеце, і адказаў на вашы паведамленні.
Гэтыя налады знешняга выгляду даступныя толькі падпісчыкам Telegram Premium — разам з дзясяткамі іншых цікавых і магутных функцый.
Інтэрфейс для адпраўкі падарункаў цяпер больш зручны і паказвае ўсе даступныя падарункі ў адным спісе — уключаючы тыя, што даступныя на кірмашы падарункаў.
Пасля выхаду абнаўленняў для пэўнага падарунка, кошт абнаўлення паступова змяншаецца з цягам часу.
У інтэрфейсе абнаўлення цяпер паказваецца дакладны час, калі абнаўленні стануць даступнымі па зніжаным кошце.
Падарункі, якія вы атрымліваеце ад іншых карыстальнікаў або набываеце на кірмашы, могуць утрымліваць апісанне з імем таго, хто адправіў падарунак, а таксама індывідуальнае паведамленне.
Цяпер можна выдаляць апісанні падарункаў з дапамогай «Зорак» Telegram — калі вы хочаце схаваць паведамленне са свайго профілю або павялічыць кошт перапродажу.
Пасля выдалення апісанне падарунка больш не будзе бачна ў Telegram.
Карыстальнікі могуць перанесці свае падарункі на блокчэйн для максімальнай бяспекі. Пачынаючы з сённяшняга дня, калі вы падключыце свой уліковы запіс да Fragment, вы можаце паказваць свае падарункі на блакчэйне ў сваім профілі Telegram.
У 2020 годзе Telegram запусціў сайт для карыстальнікаў, каб паведамляць пра памылкі і прапаноўваць новыя функцыі.
Цяпер Платформа для хібаў і прапаноў даступная таксама як афіцыйная міні-праграма, таму кожны можа адправіць справаздачу або прапанову ўсяго за некалькі дотыкаў — без неабходнасці пераключацца паміж праграмамі.
А заснавальніку Telegram сёння споўнілася 41, але ён не святкуе. Вось чаму.
10 кастрычніка, 2025
Каманда Telegram