Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Сённяшняе абнаўленне ўводзіць звышбяспечныя, простыя ў выкарыстанні групавыя выклікі. Мы таксама запускаем буйное абнаўленне, якое дазваляе поўную аўтаматызацыю для ўліковых запісаў праз Telegram для бізнесу, новыя варыянты для падарункаў карыстальнікам, прасцейшы спосаб абскардзіць абмежаванні акаўнта — і шмат чаго яшчэ.
Telegram упершыню ўвёў групавыя выклікі у 2021 годзе, прапануючы магутныя відэачаты для груп і жывыя эфіры для каналаў.
Цяпер вы можаце пачаць групавы выклік, абаронены скразным шыфраваннем, без стварэння групавога чата — ідэальна, калі наспела раптоўнае абмеркаванне з калегамі, або трэба звязацца з сябрамі ці сваякамі.
З нашымі абноўленымі групавымі выклікамі вы можаце:
Групавыя выклікі абаронены скразным шыфраваннем. Удзельнікі могуць пацвердзіць гэта, параўнаўшы 4 эмодзі, якія паказваюцца ўверсе на іх экранах — калі яны ўсе супадаюць, званок поўнасцю бяспечны.
Акрамя таго, групавыя выклікі выкарыстоўваюць тэхналогію, падобную на блакчэйн, каб гарантаваць, што, у адрозненне ад іншых праграм, ніхто — нават Telegram — не можа таемна далучыцца ў якасці слухача.
Мы запрашаем даследчыкаў у галіне бяспекі вывучаць падрабязную дакументацыю і адкрыты зыходны код, які забяспечвае новыя групавыя выклікі. Ужо больш за 10 гадоў Telegram трымае адкрытай прапанову больш за $100,000 любому, хто зможа ўзламаць яго пратакол шыфравання — і нікому гэта не ўдалося.
Вы можаце адправіць спасылку на выклік іншым — нават па электроннай пошце або праз іншыя праграмы — каб яны маглі далучыцца да выкліку, калі будуць гатовыя. Гэта ідэальна падыходзіць для планавання групавых выклікаў загадзя або дазваляе сябрам далучыцца, калі ім зручна.
З меню спасылкі вы таксама можаце стварыць QR-код для сканавання. Проста націсніце кнопку і выберыце Атрымаць QR-код.
Карыстальнікі Telegram для бізнесу (Telegram Premium) могуць дадаваць староннія чат-боты — уключаючы тыя, што працуюць на штучным інтэлекце — для аўтаматычнага кіравання паведамленнямі. Гэтае абнаўленне ўводзіць больш за 10 новых функцый, якія дазваляюць бізнесу цалкам аўтаматызаваць свае паведамленні, профіль, транзакцыі і гісторыі.
Вы можаце кіраваць дазволамі для чат-ботаў пабочных распрацоўшчыкаў, выкарыстоўваючы асобныя групы налад, такія як «Кіраваць паведамленнямі» або «Кіраваць профілем», з пераключальнікамі для канкрэтных дзеянняў — такіх як выдаленне паведамленняў, рэдагаванне фота профілю, публікацыя гісторый і іншае.
Telegram для бізнесу уключаны для ўсіх падпісчыкаў Telegram Premium. Каб дадаць чат-бота і кіраваць яго дазволамі, перайдзіце ў Налады > Telegram для бізнесу > Чат-боты. Інфармацыя для распрацоўшчыкаў чат-ботаў даступная на гэтай старонцы.
У кастрычніку мы прадставілі падарункі ў Telegram, якія вы можаце адправіць з дапамогай «зорак», а таксама абнавіць да калекцыйных — што надае падарунку ўнікальныя стылі і робіць магчымым гандаль на блакчэйне. Карыстальнікі Telegram ужо дораць адно аднаму больш за 10 мільёнаў падарункаў у месяц.
Калі вам падабаецца адпраўляць і атрымліваць падарункі, вы можаце дадаць кнопку «Падарунак» у поле ўводу — як для сябе, так і для вашых суразмоўцаў .
Цяпер вы таксама можаце выбіраць, якія падарункі паказваюцца ў вашым профілі. Напрыклад, калі вы хочаце, каб падарункі ад вашых кантактаў або пэўных сяброў станавіліся бачнымі аўтаматычна.
Падпісчыкі Premium могуць выбіраць, якія тыпы падарункаў іншыя карыстальнікі могуць ім адпраўляць. Напрыклад, папулярныя ўліковыя запісы, якія ўключаюць паведамленні за «зоркі», цяпер могуць выбіраць прымаць толькі «Унікальныя» або «Лімітаваныя» падарункі — каб атрымаць яшчэ больш кантролю.
Каб дадаць кнопку «Падарунак», а таксама наладзіць, якія падарункі паказваюцца ў вашым профілі і якія падарункі вы прымаеце, перайдзіце ў Налады > Прыватнасць і бяспека > Падарункі.
Вы таксама можаце кіраваць падарункамі паасобку, перайшоўшы ў Налады > Мой профіль і пераключыўшыся на ўкладку Падарункі. Націск на падарунак дазваляе:
Каб адправіць падарунак, адкрыйце профіль любога карыстальніка і націсніце кнопку 'Адправіць падарунак'.
Дзякуючы надзейным інструментам мадэрацыі і справаздачам карыстальнікаў, карыстальнікі, якія спрабуюць адправіць махлярскія або спам-паведамленні ў Telegram, хутка выяўляюцца і блакіруюцца. Хоць гэтыя сістэмы маюць вельмі нізкі ўзровень памылак, карыстальнікі цяпер могуць абскардзіць блакіроўку унутры Telegram у выпадку памылкі.
Замест таго, каб быць неадкладна выдаленымі з сістэмы, парушальнікі будуць мець замарожаны ўліковы запіс — яны не змогуць звязвацца з іншымі карыстальнікамі, але могуць падаць апеляцыю для разгляду нашымі мадэратарамі. Калі апеляцыя будзе паспяховай, уліковы запіс будзе размарожаны, і абмежаванні будуць знятыя.
Калі невядомы карыстальнік піша вам упершыню, вы можаце націснуць уверсе чата, каб імгненна заблакаваць яго і паведаміць мадэратарам пра яго паведамленні.
Як на iOS, так і на Android цяпер ёсць новы жэст, каб хутка перасылаць паведамленні канала ў вашы захаваныя паведамленні або нядаўнія кантакты — усяго за адзін дотык. Проста ўтрымлівайце стрэлку перасылкі, перацягніце палец у чат, куды вы хочаце пераслаць паведамленне, і адпусціце.
А для карыстальнікаў iOS мы зрабілі жэст, каб адкрыць рэдактар гісторый. Падчас прагляду нядаўніх гісторый у верхняй частцы спісу чатаў вы можаце пацягнуць направа спіс гісторый, каб імгненна пачаць ствараць новую гісторыю.
На iOS свайп направа па асноўным спісе чатаў таксама адкрывае рэдактар гісторыі.
Гэта ўсё на сёння. Хай усе гэтыя новыя функцыі радуюць вас — а мы пакуль выклікаем нашых распрацоўшчыкаў, каб зрабіць больш.
30 красавіка, 2025,
Каманда Telegram